Паводле яе слоў, рашэнне  будзе прымацца  пасля яго абмеркавання з грамадскасцю, вытворцамі, праваахоўнымі і падатковымі органамі.

Як вядома, забарона на рэалізацыю ў інтэрнэце алкаголю і цыгарэт была ўведзена ў мінулым годзе. Тады ж улады на рэгіянальных узроўнях прымалі рашэнні забараніць і продаж алкаголю ў крамах з 22.00 да 9 раніцы. Гэтая мера ўжо нідзе не дзейнічае, і сёння набыць бутэльку гарэлкі альбо віна можна ў любы час, толькі б магазіны працавалі. Падобна на тое, што хутка алкаголь можна будзе замовіць і праз інтэрнэт.

Такая вось у нас паслядоўная барацьба з алкагалізацыяй насельніцтва.