Самалёт з Пантыфікам на борце здзейсніць пасадку на Востраве на шляху ў Мексіку, куды Францішак накіруецца з афіцыйным візітам. Спатканне, якое пройдзе ў гаванскім Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці, адбудзецца ў фармаце “асабістай размовы”.

Сустрэча рыхтавалася “доўгі час”, з’яўляецца “першай у гісторыі” і пачынае “важны этап у адносінах паміж Цэрквамі”. Апостальякая Сталіца і Маскоўскі Патрыярхат спадзяюцца, што яно стане “знакам надзеі для ўсіх людзей добрай волі”, паведамляе Ватыканскае радыё. Яны запрашаюць усіх хрысціян маліцца аб Божым благаслаўленні для сустрэчы і яе добрыя  плёны.

Спатканне будзе працягвацца каля 2 гадзін. Пасля яго Пантыфік і Патрыярх падпішуць сумесную шырокую дэкларацыю. Яе тэкст змешчаны на сямі старонках. Запланавана таксама “спантаннае” выступленне кіраўнікоў Цэркваў, падчас якога яны абмяняюцца сваімі пачуццямі і ўражаннямі ад сустрэчы.

Папа спаткаецца з Маскоўскім Патрыярхам – ANSA

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»