Як паведамляе прэс-служба МЗС, на сустрэчы таксама прысутнічаў пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар.
“Фонд імя Фрыдрыха Эберта з’яўляецца адным з найстарэйшых нямецкіх палітычных фондаў, блізкім Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, якая ўваходзіць у кіруючую кааліцыю”, — гаворыцца ў паведамленні, піша БелаПАН.
Суразмоўцы абмеркавалі “актуальныя пытанні беларуска-германскіх адносінаў”, адзначае МЗС.
Фонд імя Фрыдрыха Эберта заснаваны ў 1925 годзе, названы ў гонар першага ў гісторыі Германіі дэмакратычна абранага кіраўніка дзяржавы.