Прапановы наступныя:

1. Прадаставіць супрацоўніку органаў унутраных спраў права выносіць папярэджанне (без складання пратаколу) за распіццё піва ў грамадскім месцы.
2. Прадаставiць супрацоўніку ОУС права выносіць папярэджанне (без складання пратаколу) за кіраванне транспартным сродкам кіроўцам без пасведчання кіроўцы (забыўся дома, пераклаў у іншую вопратку і г.д.), але які мае такі дакумент, выдадзены ва ўстаноўленым законам парадку.
3. Даць супрацоўніку ОУС права выносіць папярэджанне (без складання пратаколу) за нецэнзурную лаянку у грамадскім месцы, калі не прыніжаліся гонар і годнасць іншых грамадзян, не выказвалася відавочная непавагу да грамадства.
4. Даць супрацоўніку ОУС права выносіць папярэджанне (без складання пратаколу) за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане грамадзяніна, які не здзяйсніў іншых супрацьпраўных дзеянняў, і знешні выгляд якога не выказвае відавочнай непавагі да грамадства.
5. Даць супрацоўніку ОУС права выносіць папярэджанне (без складання пратаколу) за курэнне ў забароненых месцах.
6. Даць супрацоўніку ОУС права выносіць папярэджанне (без складання пратаколу) за пераход праезнай часткі дарогі ў неўстаноўленым месцы або знаходжанне на ёй без флікера ў цёмны час сутак.
7. Выключыць адміністрацыйную адказнасць за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/ г.
8. Павялічыць з 400 да 1000 еўра памер шкоды, нанесенай у выніку ДТЗ, пры якім вадзіцелі транспартных сродкаў маюць права не паведамляць у ДАІ аб здарэнні.
9. Выключыць з кампетэнцыі органаў унутраных спраў ажыццяўленне адміністрацыйнай дзейнасці па неўласцівым для міліцыі функцыям з мэтай выкарыстання супрацоўнікаў для рэальнага забеспячэння грамадскай бяспекі, прафілактыцы злачынстваў. (Цяпер супрацоўнікі міліцыі абавязаны пачынаць адміністрацыйны працэс і пры выяўленні дзеянняў, якія не ўплываюць на стан грамадскай бяспекі. Напрыклад, у галіне гандлю, пажарнай бяспекі, функцыянавання СМІ, добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў і да т.п.).

На момант напісання гэтага матэрыяла найбольшую падтрымку падчас інтэрнет-галасавання на сайце МУС мела прапанова №2 – пра адмену адказнасці за забытыя вадзіцельскія правы. Яе падтрымалі 93% тых, хто праняў удзел у галасаванні. Найменьшую падтрымку (51%) мела апошняя прапанова. Тобок значная частка грамадзян лічыць, што міліцыя павінна займацца ўсім, а не толькі грамадскай бяспекай. Невысокую падтрымку (66%) мае і прапанова не караць за перавышэнне вадзіцелем хуткасці на 10-20 кіламетраў у гадзіну.
Абмеркаванне працягваецца.

Фота: politikus.ru

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»