Каля Чыгірынскага вадасховішча (на мяжы Кіраўскага і Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці) яго прадстаўнікі знайшлі кучаравага пелікана. Апошні раз гэтую птушку бачылі ў Беларусі яшчэ ў часы Расійскай імперыі. У 1860-х гадах годзе яе зафіксаваў Канстанцін Тызенгауз, арнітолаг, прадстаўнік славутага шляхецкага роду. У свеце налічваецца ўсяго 4-5 тысяч пар кучаравых пеліканаў, таму яны занесены ў Міжнародны чырвоны спіс. Гэтая птушка – адна з самых вялікіх і цяжкіх на планеце. Яе рост можа дасягаць 180 см, вага – да 14 кг. Да нядаўняга часу спіс птушак Беларусі складаў 325 відаў. Паводле рашэння Беларускай арнітафаўністычнай камісіі кучаравы пелікан увайшоў у яго пад нумарам 326.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»