У Мінску аднавіліся перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

0
Сустрэча ў “Прэзідэнт-гатэлі” традыцыйна праходзіць у закрытым для прэсы рэжыме. Гэта першы ў 2016 годзе раўнд перамоў па сітуацыі ў Данбасе. Сёння ў другой палове дня пройдзе пасяджэнне кантактнай групы. Чакаецца, што ў ім упершыню возьме ўдзел новы паўнамоцны прадстаўнік Расіі Барыс Грызлоў, прызначаны на гэтую пасаду расійскім прэзідэнтам 26 снежня мінулага года, паведамляе БелаПАН.

Напярэдадні перамоў, 11 студзеня, Грызлоў падчас візіту ў Кіеў сустрэўся з украінскім прадстаўніком у кантактнай групе Леанідам Кучмам. “У час размовы Леанід Кучма і Барыс Грызлоў абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння трохбаковай кантактнай групы ў Мінску, якое пройдзе 13 студзеня”, — паведаміла прэс-сакратар Кучмы Дар’я Оліфер ў “Фэйсбуку”. Акрамя таго, у той жа дзень Кучма правёў сустрэчу са спецпрадстаўніком дзейнага старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцінам Сайдзікам.

 
Фота: novychas.by

Поделиться ссылкой: