Паведамляе “НН” са спасылкай на FlashCrimea крыніца ва ўрадзе Севастопаля.

«Першапачаткова планавалася, што палац дастанецца Севастопалю. Думалі дабудаваць, адкрыць санаторый ці пансіянат. Але цяпер прынята рашэнне, што аб’ект будзе перададзены кіраўніцтву справамі прэзідэнта», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Па дадзеных украінскіх СМІ, структуры, блізкія да старэйшага сына Віктара Януковіча — Аляксандра Януковіча, у 2007 годзе за 6,3 млн грыўняў (1,2 млн даляраў ЗША па курсе 2007) набылі ў дзяржавы базу адпачынку «Мыс Айя» і зямельны ўчастак плошчай 3,5 гектара. У цяперашні час будаўніцтва палаца на тэрыторыі базы адпачынку прыпынена.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»