Беларусь закрывае сваё пасольства ў Ізраілі

0
“Звычайная дыпламатычная практыка такая, што на закрыццё пасольства адказваюць аналагічным чынам, — сказаў Мірончык. — Са шкадаваннем вымушаны пацвердзіць, што ў сувязі з рашэннем Ізраіля аб закрыцці пасольства ў Мінску Беларусь, кіруючыся прынцыпам узаемнасці, таксама вымушана прыняць комплекс мер па завяршэнні дзейнасці сваёй дыпламатычнай місіі ў Тэль-Авіве”.

Мірончык таксама адзначыў: “Лічым, што ізраільскі бок робіць памылку, ігнаруючы той факт, што нас звязваюць лёсы дзясяткаў тысяч людзей, для якіх Ізраіль і Беларусь з’яўляюцца блізкімі і роднымі краінамі, а таксама ў цэлым пазітыўную дынаміку двухбаковых адносінаў у розных сферах”.

Ён нагадаў, што “такі няправільны крок” ужо рабіўся ізраільскімі партнёрамі ў 2003 годзе і “менш чым праз год ім прыйшлося яго выпраўляць”.

“Упэўнены, што падтрыманне адносінаў паміж Беларуссю і Ізраілем на ўзроўні пасольстваў — аб’ектыўная неабходнасць, а аднаўленне іх дзейнасці — толькі пытанне часу”, — сказаў Мірончык.

Нагадаем, 4 жніўня 2015 года ўрад Ізраіля падтрымаў прапанову прэм’ер-міністра Біньяміна Нетаньяху аб ліквідацыі сямі дыпламатычных прадстаўніцтваў у сувязі са скарачэннем выдаткаў. У ліку дыппрадстаўніцтваў, меркаваных да скарачэння, ізраільскі прэм’ер назваў і пасольства ў Беларусі.

Крыху пазней былы ізраільскі пасол у Беларусі Іосіф Шагал паведаміў БелаПАН, што ў МЗС Ізраіля створана камісія па вывучэнні пытання аб скарачэнні сямі дыппрадстаўніцтваў у свеце. Ці закране гэтае скарачэнне пасольства ў Беларусі, невядома, дадаў Шагал.

Варта адзначыць, што з 26 лістапада паміж Беларуссю і Ізраілем пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым.

Поделиться ссылкой: