Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Барысаў, рашэнне аб удзеле ў выбарах, якія пройдуць восенню гэтага года, было прынятае Цэнтральным камітэтам партыі каля месяца таму.
Як адзначыў Барысаў, БСДП (Грамада) не адмаўляецца і ад таго, што яе прадстаўнікі ўвойдуць у агульны спіс кандыдатаў у дэпутаты ад дэмсіл, калі такі будзе сфарміраваны. Канчатковае рашэнне па фармаце ўдзелу ў выбарчай кампаніі будзе прынятае на пазачарговым з’ездзе партыі, які намечаны на чэрвень, паведаміў Барысаў.
Нагадаем, 18 снежня апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў і Станіслаў Шушкевіч аб’явілі пра стварэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы кангрэса дэмакратычных сіл для выпрацоўкі адзінай пазіцыі, у тым ліку па ўдзеле ў парламенцкай кампаніі. 21 снежня старшыня БСДП (Грамада) Ірына Вештард заявіла БелаПАН, што яна не супраць правядзення такога кангрэса і выпрацоўкі адзінага падыходу да парламенцкай кампаніі. «Але, шчыра скажу, я не маю вялікай упэўненасці, што гэта атрымаецца», — дадала яна.