У Расіі адмянілі экзамены для беларусаў

0

“Прыняцце федэральнага закона будзе садзейнічаць далейшаму развіццю інтэграцыйных працэсаў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы і ўмацаванню дзяржаўнага саюза Расіі і Беларусі ў цэлым”, — цытуе ТАСС суправаджальныя дакументы да закона, перадае БелаПАН.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы 15 снежня пасля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам, заявіў аб рашэнні не распаўсюджваць на грамадзян Беларусі палажэнні аб веданні рускай мовы, расійскай гісторыі, а таксама заканадаўства РФ пры атрыманні дазволу на часовае пражыванне ў РФ.
 
“З 1 студзеня гэтага года замежныя грамадзяне, якія жадаюць жыць і працаваць у Расіі, павінны пацвердзіць валоданне рускай мовай, веданне расійскай гісторыі і асноў заканадаўства. Разам з тым, улічваючы асаблівы характар расійска-беларускіх сувязей, мы прынялі прынцыповае рашэнне не распаўсюджваць дзеянне гэтых норм на грамадзян Беларусі”, — сказаў Пуцін.

Лукашэнка падзякаваў Пуціну за прынятае рашэнне не экзаменаваць беларусаў. “Таму што руская мова — гэта наша родная мова… Добра, што Вы гэта ўлічылі і не паставілі нас у нязручнае становішча, каб мы даказвалі веданне рускай мовы”, — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Поделиться ссылкой: