З чым Лукашэнка вернецца з Масквы?

4

– Думаю, нейкая форма дамоўленасцей будзе, – распавёў Алесь Лагвінец“Народнай Волі”. – Для беларускага боку важны крэдыт і кошт на расійскую нафту ў наступным годзе, а для Пуціна прынцыповым пытаннем застаецца размяшчэнне авіябазы ў Беларусі і далейшы кантроль над суседняй краінай. Адным словам, у кожнага ёсць свой інтарэс, абодва зацікаўлены ў сустрэчы. Хоць не думаю, што пасля візіту ў Маскву беларускага кіраўніка, расійска-беларускія стасункі нейкім чынам зменяцца.

– Беларускія ўлады заяўлялі, што пакуль не маюць патрэбы ў расійскай авіябазе на тэрыторыі сваёй краіны. Ці вырашаць гэтую праблему?

– На мой погляд, гэта ўсё гульня. Проста тэма на самай справе далікатная, прынцыповая для Крамля, а таму справа тут, магчыма, у кошце пытання.

Фота: charter97.org


Поделиться ссылкой: