Лукашэнка заклікаў Расію і Турцыю пайсці на ўступкі

3
“Трэба пераадолець усялякія нагнятанні запалу і знайсці магчымасць зрабіць для пачатку хаця б паўкроку насустрач адзін аднаму. І праблема вырашыцца. Адновяцца тыя добрыя, блізкія адносіны, якія былі паміж гэтымі народамі і дзяржавамі і абавязкова будуць”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Як паведамляе БелаПАН, ён звярнуў увагу на тое, што ў цяперашнім свеце ўсе ўзаемазвязаныя. “Калі загарыцца ў адной частцы свету, то імгненна адгукнецца і ў іншай. І калі мы дапусцілі дзесьці памылкі, трэба іх умець прызнаваць і, як гаварыў прэзідэнт Узбекістана, прызнаўшы іх, знайсці ў сабе сілы пайсці на ўступкі і кампрамісы для таго, каб згладзіць сітуацыю”, — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

“Памылкі ў гэтым бурным свеце непазбежныя, і іх трэба не нагнятаць, а вырашаць. Даруйце мне, гэта тычыцца і апошняга канфлікту паміж нашай Расіяй і дружалюбнай нам Турцыяй”, — падкрэсліў Лукашэнка.

Варта адзначыць, што з гэтым заклікам афіцыйны беларускі лідар выступіў напярэдадні сустрэчы з прэзідэнтам Расіі. Як паведамляў БелаПАН, 14—15 снежня Лукашэнка паводле запрашэння Уладзіміра Пуціна наведае Расію з афіцыйным візітам. Як перадае сайт Крамля, “15 снежня адбудуцца перамовы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі па шырокім спектры актуальных пытанняў расійска-беларускіх адносінаў і міжнароднага парадку дня”.

 

Поделиться ссылкой: