Пра гэта паведаміў пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха на міжнародным семінары “Рэалізацыя вынікаў Універсальнага перыядычнага агляду: разгляд скаардынаванага падыходу” 10 снежня ў Мінску.
“З нецярпеннем чакаю візіту генеральнага сакратара ў Беларусь у найбліжэйшай будучыні”, — сказаў Самарасінха.
У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН ён паведаміў, што ёсць запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі Пан Гі Муну наведаць краіну, але канкрэтныя даты візіту пакуль не вызначаныя. “Генеральны сакратар зацікаўлены ў гэтым візіце. Гэта толькі пытанне, калі менавіта адбудзецца візіт”, — сказаў Самарасінха.
Паводле яго слоў, добрым часам для прыезду генеральнага сакратара ААН можа стаць красавік, калі ў Мінску будзе праходзіць міжнародная канферэнцыя, прымеркаваная да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.