«Белсат» – адзіны беларускі тэлеканал, які зладзіў онлайн-трансляцыю ўручэння ўзнагароды Нобеля па літаратуры Святлане Алексіевіч.

Белтэлерадыёкампанія, ОНТ і СТВ не транслявалі ўрачыстую цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі Святлане Алексіевіч са Шведскай акадэміі навук.

«БТ не планавала набываць правы на трансляцыю праз пэўныя арганізацыйна-тэхнічныя, фінансавыя і юрыдычныя пытанні і аспекты», – заявіла прэс-сакратарка медыя-холдынгу Святлана Смалонская-Краскоўская.

1 снежня «Таварыства беларускай мовы» скіравала да кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі просьбу арганізаваць паказ уручэння ўзнагароды паводле прычыны, што Святлана Алексіевіч – беларуская пісьменніца. Аднак спадар Давыдзька праігнараваў яе.
8 кастрычніка Нобелеўскі камітэт аб’явіў аб прысуджэнні прэміі па літаратуры Алексіевіч за «шматгалосае гучанне яе прозы і ўвекавечанне пакут і мужнасці».
 
Лаўрэаты ўзнагароджваюцца ў пэўным парадку — фізіка, хімія, медыцына, літаратура, эканоміка. У такім жа парадку яны з’явіліся на сцэне ў пачатку цырымоніі.

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію (фота, відэа)

 

Па традыцыі кожнага лаўрэата прадстаўляе вядомы ў яго сферы дзеяч. Святлану Алексіевіч прадставіў шведскі пісьменнік Пер Вестберг, паведамляе БелаПАН. Перад яе ўзнагароджаннем прагучала арыя Ленскага з оперы Чайкоўскага «Яўген Анегін».
 
Вестберг адзначыў, што кнігі Алексіевіч апісваюць катастрофы ХХ стагоддзя. «Гэта маральныя і літаратурныя шэдэўры, — сказаў ён. — Яна пералічвае ўсе несправядлівасці, з якімі сутыкнуліся непадрыхтаваныя людзі. Гэта словы тысяч сведак, якія мы не пачулі б без яе«. Вестберг падкрэсліў, што ў сваіх кнігах Алексіевіч «перадае цішыню болі». Ён таксама адзначыў, што пісьменніца «вырасла ў культуры суму, у лясах Беларусі — краіне, дзе кожны чацвёрты жыхар загінуў». «Алексіевіч глыбока пранікае ў пачуцці сведак гісторыі, тых, на каго часта не звяртаюць увагі, — сказаў Вестберг. — Яе кнігі аб’ядноўваюць дакладнасць гісторыка і сімпатыю паэта. Алексіевіч перакананая сама і папярэджвае нас: існуе толькі адзін спосаб — трэба пачаць любіць людзей, каб зразумець іх з дапамогай любові«.
 
Затым Вестберг па-руску сказаў: «Дарагая Святлана Алексіевіч, запрашаю вас прыняць Нобелеўскую прэмію па літаратуры з рук Яго Вялікасці караля«.

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію (фота, відэа)

  

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію (фота, відэа)

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію (фота, відэа)

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію (фота, відэа)

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію (фота, відэа)

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію (фота, відэа)

 

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію (фота, відэа)

 
Пасля цырымоніі ў гарадской ратушы Стакгольма пачаўся каралеўскі банкет. Традыцыйна шведскі кароль вядзе пад руку жанчыну — Нобелеўскага лаўрэата. Сёлета гэта будзе Святлана Алексіевіч. Раней Алексіевіч заявіла, што на банкеце выступіць з прамовай, у якой раскажа ў тым ліку пра сітуацыю ў Беларусі.

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію (фота, відэа)

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію (фота, відэа)

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію (фота, відэа)

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію (фота, відэа)

Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію (фота, відэа)

 

Фота: Reuters, AP, Svaboda.org