У Мінск прыбыла дэлегацыя ЕС

3

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе прадстаўніцтва ЕС у Мінску, дэлегацыю ўзначальваюць намеснік дырэктара-кіраўніка па пытаннях Еўропы і Сярэдняй Азіі Гунар Віганд і намеснік гендырэктара генеральнага дырэктарата па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Катарына Мацернава.

Дэлегацыя плануе сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх улад, грамадзянскай супольнасці, апазіцыйных партый, кіраўнікамі місій краін ЕС і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, каб ацаніць стан адносін ЕС і Беларусі і абмеркаваць далейшыя захады.

У Мінску 7—9 снежня таксама працавала дэлегацыя, задачай якой з’яўляецца падрыхтоўка Штогадовай праграмы дзеянняў Еўрапейскага саюза для Рэспублікі Беларусі — праграмы супрацоўніцтва з Беларуссю пры фінансавай падтрымцы ЕС на 2016 год. Дэлегацыю ўзначальваў начальнік аддзела Усходняга суседства генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Мацье Буске.

Поделиться ссылкой: