У Ханоі адбыліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам В'етнама Чыонг Тан Шангам

2

Як паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта, Лукашэнка зазначыў, што Беларусь разглядае В’етнам як аднаго з найважнейшых партнёраў у Паўднёва-Усходняй Азіі. “Як і В’етнам, Беларусь праводзіць сацыяльна арыентаваную палітыку, накіраваную на павышэнне якасці жыцця людзей”, а пазіцыі дзвюх краін абсалютна супадаюць па большасці пытанняў міжнароднага парадку дня, дадаў ён, перадае БелаПАН.

Перад сустрэчай кіраўнік беларускай дзяржавы ўсклаў вянок да Манумента загінулым героям у Ханоі і да Маўзалея першага кіраўніка В’етнама Хо Шы Міна.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, падчас двухдзённага візіту ў В’етнам (8—9 снежня) таксама запланаваныя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з генеральным сакратаром Камуністычнай партыі гэтай краіны Нгуен Фу Чонгам і прэм’ер-міністрам Нгуен Тан Зунгам.

Затым Лукашэнка адправіцца з афіцыйным візітам у Туркменістан, дзе будзе знаходзіцца да 12 снежня.

Гэтыя замежныя візіты — першыя для Лукашэнкі пасля прэзідэнцкіх выбараў 11 кастрычніка 2015 года.

Поделиться ссылкой: