Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, перадае БЕЛТА.
Праграмай візіту Прэзідэнта Беларусі ў В’етнам запланаваны перагаворы з Прэзідэнтам Чыонг Тан Шангам, сустрэчы з генеральным сакратаром Камуністычнай партыі Нгуен Фу Чонгам і прэм’ер-міністрам Нгуен Тан Зунгам.
Праграма наведвання Туркменістана таксама насычана сустрэчамі і мерапрыемствамі. Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, па выніках якіх будзе падпісаны шэраг міжнародных дакументаў. Чакаецца, што Прэзідэнт Беларусі наведае сумесную беларуска-туркменскую выстаўку-кірмаш, Алімпійскі гарадок.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі “Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця”.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!