Размова Калінкінай. Чаму Лукашэнкі няма на кліматычнай канферэнцыі ў Парыжы?

100

«У Парыжы будуць абмяркоўвацца глабальныя дзеянні, якія б супрацьдзейнічалі змяненню клімату. Часта кажуць, што гэта экалагічныя пытанні. Насамрэч гэта – пытанні эканомікі і вялікай палітыкі», – зазначае сябра беларускай дэлегацыі ў Парыжы, прадстаўніца экалагічнага таварыства «Зялёная сетка» Наста Бекіш, перадае Белсат.

Гаворка вядзецца пра істотную перабудову эканамічнай, энергетычнай сістэмы свету, таму гэтыя пытанні развязваюцца  на самым высокім палітычным узроўні, зазначае адмысловец.

«Цяпер развіццё ўзнаўляльнай энергетыкі набірае вялікія тэмпы. За апошнія пяць гадоў, напрыклад, колькасць энергіі ад сонца ўзрасла на 750 %. Для ветраэнергіі гэта 238 %. Мы бачым, што баланс выкарыстання выкапнёвага паліва і ўзнаўляльных крыніцаў энергіі мяняецца вельмі хутка», – гаворыць Наста Бекіш.

Такім чынам той самы Еўразвяз пазбаўляецца сваёй энергазалежнасці ад Расеі.

А што Беларусь? Чаму на парыжскай канферэнцыі пра клімат няма Аляксандра Лукашэнкі? Які інтарэс нашай краіны ў новым сусветным кліматычным пагадненні, якое рыхтуецца да прыняцця?

Поделиться ссылкой: