Беларусь устрымалася

4

У ёй прызнаецца, што праваабрончая дзейнасць – вельмі важная дзейнасць. І вельмі паказальна, як галасавалі краіны.

Рэзалюцыю падтрымалі 117 краін, 14 прагаласавалі супраць, 40 устрымаліся. Сярод краін СНД, якія падтрымалі дакумент у абарону правааронцаў — Кыргызстан, Украіна і Арменія.

Супраць прагаласавала Расія. А яшчэ — Кітай, Іран, Пакістан, КНДР, Сірыя, Зімбабвэ, Бурундзі, Кенія, М’янма, Нігерыя, Паўднёвая Афрыка і Судан. У лік краін, якія ўстрымаліся, увайшлі Узбекістан, Казахстан, Таджыкістан, Азербайджан і Беларусь. А таксама — Егіпет, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Куба, Нікарагуа, Эрытрэя ды іншыя.
Туркменістан проста не прыняў удзел у галасаванні. Як, дарэчы, Буркіна-Фасо, Камбоджа, Чад, Экватарыяльная Гвінея і ім падобныя краіны.

Як адзначыў намеснік генеральнага сакратара Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Гунар Экелаў-Слідал, «адмова падтрымаць рэзалюцыю ў Генеральнай Асамблеі не застанецца незаўважанай і будзе разглядацца як выраз пагарды і варожасці ў адносінах да міжнароднай праваабароны і тым, хто прапагандуе павагу да яе».

Гаворачы аб выніках галасавання, ён, у прыватнасці, адзначыў, што «Расійская Федэрацыя, Беларусь і Азербайджан вельмі далёкія ад стварэння бяспечных і спрыяльных умоў для працы праваабаронцаў. Наадварот, яны ставяцца да іх, як да ворагаў, стараюцца ачарніць іх у вачах грамадскасці, адпраўляюць у турму і не абараняюць іх ад крыміналу”.

Нагадаем, што зараз у беларускіх турмах знаходзяцца два чалавекі, якія мелі непасрэднае дачэненне да дзейнасці праваабарончай арганізацыі “Платформа” – гэта Андрэй Бандарэнка і Міхаіл Жамчужны. Сутнасць крымінальнай справы Міхаіла Жамчужнага ўвогуле застаецца невядомай ні грамадскасці, ні ягоным калегам па праваарончай дзейнасці, бо працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.

Фота: gomelspring.org

Поделиться ссылкой: