Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Журналісты даведаліся, якія пенсіі і заробкі атрымоўваюць беларускія чыноўнікі.
11:20 27 лістапада 2015
346
Памер шрыфта

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына распавяла, колькі яна зарабляе.

«Паколькі я яшчэ працую, то атрымліваю агульнаграмадзянскую пенсію. Яе памер цяпер 3,2 млн рублёў, натуральна, ён будзе іншы (пры завяршэнні працоўнай дзейнасці – заўв.), але я не ведаю які. Калі ў мяне з’явіцца на гэта права, я звярнуся, і мне палічаць. У мяне пенсія будзе 65 % ад акладу. Але ў любым выпадку я даўно зарабіла пенсію дзяржслужачага, якая больш звычайнай, але толькі калі дзяржслужачы не працуе», – распавядае Лідзія Ярмошына, перадае Белсат.

Старшыня ЦВК дадае, што яе заробак «бруднымі» складае каля 20 млн рублёў, «чыстымі» – 17 мільёнаў.

Дзякуючы такім даходам Лідзія Ярмошына можа дазволіць сабе паездку ў Італію, пра якую нядаўна задумалася.

«Я ўжо 14 снежня збіраюся туды ляцець, назад – 21 снежня. У Рым. Ужо забраніравала авіяквіткі і жыллё», – дзеліцца планамі Ярмошына.

У сваю чаргу былая старшыня Нацбанку атрымлівае пенсію ў памеры 8,5 млн рублёў.

«Пенсія добрая, можна на гэтыя грошы пражыць пенсіянеру. Я адна, таму для мяне гэтых грошай абсалютна дастаткова», – кажа Надзея Ермакова.

Ермакова не хавае, што ў яе ёсць «падспор’е»: яна з’яўляецца старшынёй назіральнага савету, што дае былой чыноўніцы дадатковыя грошы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Совет ЕС утвердил новые правила въезда в Шенгенскую зону

Евросоюз принял решение усилить контроль внешних границ Шенгенской зоны для граждан стран, не входящих в сообщество.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.