Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 27—28 лістапада наведае з афіцыйным візітам Беларусь, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
7:59 26 лістапада 2015
48
Памер шрыфта

«Запланаваныя перамовы беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка азербайджанскай дзяржавы ў вузкім і пашыраных складах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў», — гаворыцца ў паведамленні, піша БелаПАН.

Чакаецца, што Ільхам Аліеў ускладзе вянок да манумента Перамогі ў Мінску, наведае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Ільхам Аліеў пабываў у Мінску з афіцыйнымі візітамі тройчы — у 2006, 2009 і 2012 гадах. І кожны раз беларускі калега адказваў узаемнасцю — у 2007, 2010 і 2013 гадах.

11—13 чэрвеня гэтага года Аляксандр Лукашэнка наведваў Азербайджан з рабочым візітам. Ён узяў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў і правёў перамовы з Аліевым.

Па выніках візіту некаторыя аналітыкі выказалі меркаванне, што Беларусь зноў хоча атрымаць фінансавую падтрымку ад Азербайджана. Так, у 2010 годзе Аліеў тэрмінова пазычыў Мінску 200 млн. долараў для разліку з Расіяй за пастаўкі прыроднага газу, а праз год Баку пад гарантыі беларускага ўрада выдзеліў крэдыт у 300 млн. долараў «Беларуськалію».

БелаПАН.
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў

В Беларусь с визитом прибудет докладчик ПАСЕ Андреа Ригони

Докладчик Парламентской ассамблеи Совета Европы (ПАСЕ) по Беларуси Андреа Ригони прибудет сегодня в Беларусь.

Эксперты: отказ Лукашенко ехать в Брюссель — не демарш

Белорусский президент не поедет на саммит Восточного партнерства в Брюссель. Делегацию от нашей страны возглавит министр иностранных дел Владимир Макей.