Ільхам Аліеў наведае Беларусь з афіцыйным візітам

3

“Запланаваныя перамовы беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка азербайджанскай дзяржавы ў вузкім і пашыраных складах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў”, — гаворыцца ў паведамленні, піша БелаПАН.

Чакаецца, што Ільхам Аліеў ускладзе вянок да манумента Перамогі ў Мінску, наведае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Ільхам Аліеў пабываў у Мінску з афіцыйнымі візітамі тройчы — у 2006, 2009 і 2012 гадах. І кожны раз беларускі калега адказваў узаемнасцю — у 2007, 2010 і 2013 гадах.

11—13 чэрвеня гэтага года Аляксандр Лукашэнка наведваў Азербайджан з рабочым візітам. Ён узяў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў і правёў перамовы з Аліевым.

Па выніках візіту некаторыя аналітыкі выказалі меркаванне, што Беларусь зноў хоча атрымаць фінансавую падтрымку ад Азербайджана. Так, у 2010 годзе Аліеў тэрмінова пазычыў Мінску 200 млн. долараў для разліку з Расіяй за пастаўкі прыроднага газу, а праз год Баку пад гарантыі беларускага ўрада выдзеліў крэдыт у 300 млн. долараў “Беларуськалію”.

БелаПАН.

Поделиться ссылкой: