Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Аляксандр Лукашэнка прысвоіў найвышэйшы клас дзяржаўнага служачага Лідзіі Ярмошынай. Адпаведныя ўказ № 472 ад 23 лістапада 2015 г. быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
8:59 25 лістапада 2015
224
Памер шрыфта

«Прысвоіць Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ярмошынай Лідзіі Міхайлаўне вышэйшы клас дзяржаўнага служачага», — гаворыцца ў паведамленні.

Найвышэйшы клас дзяржслужачага Лідзія Ярмошына атрымала напярэдадні свайго 19-годдзя на пасадзе кіраўніка ЦВК Беларусі: яна была прызначаная старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 6 снежні 1996 г.. Тады яна змяніла на гэтай пасадзе Віктара Ганчара, піша «НН».

За 19 гадоў на пасадзе кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына правяла чатыры прэзідэнцкія кампаніі, чатыры парламенцкія кампаніі і адзін рэферэндум.

Па словах Ярмошынай, яна правядзе парламенцкую кампанію ў 2016 годзе. Аднак потым, у канцы года, у яе мінае чацвёрты тэрмін на пасадзе кіраўніка ЦВК.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Станіслаў Шушкевіч зноў збіраецца ў Мексіку

Як і летась, палітык і вучоны плануе сустракаць Новы год на беразе Ціхага акіяна.

Леонид Спаткай, военный летчик, полковник в запасе: «Прибавка к пенсии составила 23 рубля»

Как известно, в сентябре белорусские пенсионеры из числа бывших военных получили прибавку к пенсии. Более того, сообщалось, что, согласно президентскому указу, это повышение будет поэтапное, только се

Ніна Лявончык: «На прэмію за слоўнік я купіла арэнбургскую пуховую хустку»

Бадай, гэта не было выпадковасцю – што першы том “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” пад агульнай рэдакцыяй акадэміка АН БССР К.К.Атраховіча (Кандрата Крапівы) выйшаў у 1977 годзе. Акурат да 60-й