Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Новыя абвінавачанні ўцёкламу ў Беларусь экс-прэзідэнту Курманбеку Бакіеву выставіла Генеральная пракуратура Кыргызстана.
13:21 24 лістапада 2015
109
Памер шрыфта
У апублікаваным 23 лістапада прэс-рэлізе ведамства паведамляецца пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы па факце «незаконнай трансфармацыі ў 2008 годзе зямельных участкаў» з катэгорыі «Землі сельскагаспадарчага прызначэння» ў катэгорыю «Землі населеных пунктаў», паведамляе БелаПАН.

Сярод абвінавачаных чыноўнікаў — Курманбек Бакіеў і яго брат Жаныбек (за дапамаганне ў карупцыі). Крымінальная справа накіраваная ў Кастрычніцкі раённы суд Бішкека для разгляду па сутнасці.

Курманбек Бакіеў, скінуты з пасады прэзідэнта Кыргызстана ў красавіку 2010 года, прыехаў у Беларусь з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі паводле асабістага запрашэння Аляксандра Лукашэнкі. Як мяркуецца, у жніўні таго ж года ён атрымаў беларускае грамадзянства. У ліпені 2014 года Курманбек Бакіеў і яго брат Жаныбек, які ўзначальваў Службу дзяржаўнай аховы, былі прыгавораныя ў сябе на радзіме да пажыццёвага зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Яны прызнаныя вінаватымі ў саўдзеле ў арганізацыі забойства, замаху на забойства, перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Кіргізскі бок неаднаразова патрабаваў ад Мінска затрымання і экстрадыцыі Курманбека Бакіева, бо ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку паводле абвінавачання ў асабліва цяжкіх злачынствах. Чаканай рэакцыі з беларускага боку не было.

22 кастрычніка 2015 года экс-прэзідэнт прэзентаваў у Мінску кнігу ўспамінаў «Боль, любоў і надзея: мой Кыргызстан» з аналізам наяўнай сітуацыі на радзіме. «Я маўчаў пяць гадоў, не ўмешваўся ні ў што, — заявіў на прэзентацыі Бакіеў. — Але сёння ўсё негатыўнае ў Кыргызстане вешаюць на мяне, маіх блізкіх і, як кажуць, «бакіеўскіх» людзей. Я як зямны чалавек заслугоўваю крытыкі, але не агульнага ганьбавання».

 
Фота: compromatwiki.org
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».