Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 лістапада курс долара ЗША зноў перавысіў гістарычны максімум.
13:27 24 лістапада 2015
153
Памер шрыфта
Кошт амерыканскай валюты павялічыўся на 66 рублёў — да 18.042 беларускіх рублёў, ці на 0,37%.

Паводле звестак біржы, курс еўра вырас на 91 рубель, ці на 0,48%, і склаў 19.185 рублёў, паведамляе БелаПАН.

Курс расійскага рубля вырас на 0,27 рубля (0,1%) да 274,94 рубля.        

З пачатку года беларускі рубель абясцэніўся да долара на 50% (на 1 студзеня курс складаў 11.900 рублёў), у тым ліку на 20% з пачатку лета — 4 чэрвеня курс долара перавысіў 15.000 рублёў, 12 жніўня дасягнуў 16.000 рублёў, а мяжа ў 17.000 рублёў была пераадоленая 24 жніўня.
    
Фінансавыя аналітыкі адзначаюць, што беларускі рубель зніжаецца следам за расійскім. У сваю чаргу падзенне расійскага рубля адбываецца ў выніку зніжэння цэн на нафту.

Нацыянальны банк Беларусі указвае на тое, што плаваючы курс беларускага рубля, які складваецца як рэакцыя на знешнія эканамічныя фактары, дазваляе падтрымліваць канкурэнтаздольнасць эканомікі і дзелавую актыўнасць. У жніўні кіраўнік Нацбанка Павел Калаур адзначаў адсутнасць унутраных фактараў, якія б уздзейнічалі на курс беларускага рубля і істотным чынам мянялі яго дынаміку.

«Я не разумею, чаму часта праводзяць нейкі водападзел: перад і пасля выбараў (прэзідэнта. — БелаПАН.). Мы разглядаем сітуацыю да канца года. У нас плаваючы курс, які закліканы адэкватна рэагаваць на выклікі. Зразумела, што ў многім гэты курс залежыць ад знешняга асяроддзя — цэн на нафту, курсаў нашых суседзяў, попыту і прапановы на ўнутраным рынку», — заявіў кіраўнік Нацбанка.

«Безумоўна, мы арыентуемся на пэўныя прагнозы экспертаў па курсе расійскага рубля. І нашы ацэнкі дзесьці супадаюць з ацэнкамі вядучых расійскіх экспертаў, што найбліжэйшым часам ваганне расійскага рубля будзе ў межах 55—65 рублёў за долар. Гэта ўсё тое, што ўпісвалася ў нашы сцэнарыі, якія прапрацоўваліся ў пачатку года», — падкрэсліў тады Калаур. Ён таксама адзначыў, што Нацбанк стараецца не задзейнічаць золатавалютныя рэзервы для падтрымання курсу беларускага рубля.

У сярэдзіне верасня Павел Калаур не выключыў умацавання беларускага рубля да долара і еўра да канца года. Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу, што плаваючы валютны курс «можа плаваць і ў адзін бок, і ў іншы бок».

Тым часам у Маскве сярэднеўзважаны курс долара да расійскага рубля разлікамі «заўтра», па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка, 24 лістапада, вырас на 2,37 капейкі, склаўшы 65,6210 рубля.

 
Фота: gazeta.ua
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Когда у белорусов будет средняя зарплата в 1000 рублей?

Экономист Леонид Заико рассказал «Народной Воле» о том, почему средняя зарплата в 500 долларов не более чем «политизированный вымпел».

Блиц

21 ноября на совещании по поводу экономической ситуации в 2017 году и планов на 2018-й, в котором приняли участие члены правительства, руководители Нацбанка, облисполкомов и Минского горисполкома, Але

Кредиторы прочат Беларуси беспросветное будущее

Власти надеются на ускорение роста экономики, а кредиторы прогнозируют в Беларуси хроническую стагнацию.