Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Пастаноўку паспелі паказаць два разы.
20:04 24 лістапада 2015
66
Памер шрыфта

«Спектакль “Бранислав” ОТМЕНЕН!!!» — такое паведамленне ад упраўлення па справах культуры Белдзяржуніверсітэта на дзвярах студэнцкага тэатру «На Балконе» ўбачылі пасля двух ранейшых паказаў акцёры і гледачы спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў», паведамляе Еurobelarus са спасылкай на «Арт-Сядзібу».

14 лістапада ў студэнцкім тэатры БДУ адбылася прэм’ера спектаклю паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава. Спектакль распавядае пра жыццё і дзейнасць граматыста, навукоўца і грамадскага дзеяча — Браніслава Тарашкевіча.

Аднак паказы спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў», што былі запланаваныя на 18, 20 і 23 лістапада ў тэатры «На Балконе», — былі адмененыя ўпраўленнем па справах культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. 

Рэжысёр пастаноўкі Эльдар Бякіраў распавёў, што цяпер творчы калектыў вымушаны шукаць новую сцэну для далейшага існавання спектаклю.

«Для нас гэта вельмі важная праца, вельмі сакральная і для мяне, і для маіх акцёраў, я ведаю. Шкада, што лёс спектаклю атрымаўся такім. Але спектакль пра Браніслава, і таму ён вытрымае ўсе правакацыі і выпрабаванні. Нягледзячы на той жах, які адбыўся са спектаклем у мурох БДУ, мы вельмі б хацелі, каб нашыя далейшыя імпрэзы атрымаліся добрымі і плённымі. Нам не назвалі канкрэтную прычыну забароны спектаклю. Дакладна магу сказаць, што ў пастаноўцы мы нікога ня крыўдзім і не абражаем», — сказаў Эльдар Бякіраў.

Кажа Аляксей Сапрыкін, які грае Браніслава Тарашкевіча:

«Я аддаў тэатру “На Балконе” больш за 6 гадоў, удзельнічаў у шматлікіх спектаклях і дапамагаў у арганізацыі фэсту “Тэатральны куфар”. А цяпер мяне адтуль проста выганяюць як непатрэбны і адпрацаваны матэрыял. Магу з дакладнасцю сказаць, што адміністрацыя ўпраўлення па справах культуры БДУ цяпер не зацікаўленая ў развіцці тэатральнага кірунку ва ўніверсітэце. І гэта не ідзе на карысць ні студэнтам, ні адміністрацыі, ні акцёрам».

Арганізатарам пастаноўкі вядома, што да забароны мае дачыненне намеснік начальніка ўпраўлення па справах культуры БДУ Андрэй Рында. Неабыякавых гледачоў, якія не змаглі трапіць на спектакль, а таксама прадстаўнікоў СМІ просяць наўпрост тэлефанаваць яму ва ўпраўленне і пытацца пра прычыны забароны.

На фота Аляксей Сапрыкін у ролі Тарашкевіча

 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

17 лістапада 2017

“Новы запавет” па-беларуску як важны крок да культурнай еўрапейскай нацыі

“Мець літаратурны сучасны пераклад Бібліі з арыгінала – гэта важны крок, каб быць культурнай еўрапейскай нацыяй,” – лічыць клірык Свята-Уладзімірскай царквы г. Гродна, протаіерэй Андрэй Яварэц.
17 лістапада 2017

«Завтра» Юлии Шатун

«Смотреть это без комка в горле невозможно», – признался после показа белорусского фильма «Завтра» на кинофестивале «Лістапад» один из членов жюри.
17 лістапада 2017

Анатоль Ярмоленка: “Мне няма калі глядзець у пашпарт”

Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка святкуе свой 70-гадовы юбілей ужо два тыдні. Справа ў тым, што ён нарадзіўся 2 лістапада, а ў загсе запісалі, што 15-га.