Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Нарэшце старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч стаў больш-менш сапраўдным пенсіянерам. У восемдзясят з лішнім гадоў.
8:14 21 лістапада 2015
782
Памер шрыфта

Цяпер ён мае магчымасць штомесячна атрымліваць ад дзяржавы грашовую дапамогу ў суме, эквівалентнай не аднаму-двум доларам, як гэта было на працягу дваццаці гадоў, а значна большую.

Можа, Аляксандр Лукашэнка злітаваўся і ўключыў прозвішча Шушкевіча ў спіс прывілеяваных асоб з ліку экс-кіраўнікоў краіны, якім ён устанавіў найвышэйшыя, можна сказаць, завоблачныя пенсіі? Не, Рыгоравіч да гэтага не дайшоў. І, хутчэй за ўсё, ніколі не дойдзе. Ён клапоціцца пра дабрабыт былога першага сакратара ЦК КПБ Яфрэма Сакалова, іншых высокіх партдзяржнаменклатуршчыкаў, але, адчуваецца, яго абсалютна не хвалюе лёс “белавежскага зубра” С.С.Шушкевіча.

У тым, што змяніўся пенсіянерскі статус Станіслава Станіслававіча, заслуга яго жонкі Ірыны Кузьмінічны. Яна самастойна вынайшла варыянт, як выратаваць мужа ад галечы. Не, зусім на безграшоўі Шушкевіч не сядзеў. Пакуль не падводзіла здароўе, шмат калясіў па белым свеце. Яго запрашалі з лекцыямі і ў Паўднёвую Карэю, і ў Японію, і ў Злучаныя Штаты Амерыкі, і ў Польшчу, і ў Германію і ў многія іншыя краіны. Пэўныя даходы меў і ад выдання мемуараў, удзелу ў розных публічных мерапрыемствах за мяжой.

Але цяпер, калі пераваліла за восемдзясят, не будзеш штотыдня гойсаць па Еўропе, Амерыцы, Азіі ці Афрыцы – трэба больш уважліва сачыць за здароўем. А як хоць часткова кампенсаваць згубленае – прыдумала ўпотайкі ад мужа Ірына Кузьмінічна. І дапамагла ёй адна паперка, падпісаная ў натарыяльнай канторы Станіславам Станіслававічам.

Як вядома, многія сямейныя пары ў сталым узросце абменьваюцца так званымі генеральнымі даверанасцямі. Яны даюць кожнаму з іх права здзяйсняць любыя юрыдычныя працэдуры ад імя другой палавіны. Вось і вырашыла Ірына Кузьмінічна хадайнічаць перад органамі сацыяльнага забеспячэння аб павышэнні пенсіі Станіславу Станіслававічу. Звяртацца да Аляксандра Лукашэнкі з тым, каб ён усё ж такі ўстанавіў Шушкевічу такую пенсію, як і Сакалову, палічыла дарэмнай справай (за дваццаць гадоў не раз пераконвалася ў тым, якое негатыўнае стаўленне ў сённяшняга гаспадара “Чырвонага дома” да былога спікера). Не стала яна апускацца на калені і перад урадавай камісіяй, якая для пэўных асоб устанаўлівае пенсіі “За особые заслуги”. Упэўнена, ні Кабякоў, ні хто іншы не падпісаў бы паперку ў падтрымку С.Шушкевіча.

Жонка Станіслава Станіслававіча пайшла самым простым шляхам – стала ад яго імя афармляць дакументы на атрыманне ім пенсіі па ўзросце. І тут чыноўнікам райсабеса не было як адкруціцца. І налічылі яны экс-старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, члену-карэспандэнту Нацыянальнай акадэміі навук, доктару фізіка-матэматычных навук, прафесару, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі аж… крыху больш за чатыры мільёны рублёў.

Што ж, цяпер 80-гадовы Станіслаў Станіслававіч з голаду дакладна не памрэ. Але і шыкаваць не будзе. Калі раней яго пенсія памерам у адзін долар была прыкладна ў 800–1000 разоў меншая, чым у тых, каму А.Лукашэнка паклаў “за найвялікшыя заслугі”, то цяпер разрыў значна меншы.

Аўтар: Васіль КАРНЕЙЧЫК 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Совет ЕС утвердил новые правила въезда в Шенгенскую зону

Евросоюз принял решение усилить контроль внешних границ Шенгенской зоны для граждан стран, не входящих в сообщество.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.