Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У першым матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе 20 лістапада барысаўскі БАТЭ буйна выйграў на сваім полі ў "Граніта" з Мікашэвічаў — 5:0 (Мазалеўскі, 14, 72, Карніцкі, 30, Алексіевіч, 40, Гардзяйчук, 88).
15:03 21 лістапада 2015
71
Памер шрыфта
Кубкавая сустрэча стала адным з этапаў падрыхтоўкі БАТЭ да паядынку пятага тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць нямецкага «Баера». Гэты матч пройдзе 24 лістапада ў Барысаве, паведамляе БелаПАН.

У 1/8 фіналу згуляныя сем з васьмі першых матчаў і тры з васьмі — у адказ. У наступную стадыю выйшлі «Мінск» (2:1 дома, 2:3 у гасцях супраць мазырскай «Славіі»), наваполацкі «Нафтан» (3:1 дома, 0:1 у гасцях супраць брэсцкага «Дынама») і салігорскі «Шахцёр» (1:1 у гасцях, 3:1 дома супраць «Віцебска»).

Першыя гульні правялі пары «Гомель» — «Слуцк» (0:3), «Смаргонь» (Д2) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) (0:5) і «Белшына» (Бабруйск) — «Іслач» (Мінскі р-н) (Д2) (3:0). 21 лістапада сустрэнуцца мінскае «Дынама» і гродзенскі «Нёман».

 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

18 лістапада 2017

Минское «Динамо» во Владивостоке разгромно проиграло «Адмиралу»

Хоккеисты минского "Динамо" потерпели поражение во Владивостоке от местного "Адмирала" со счетом 0:5 (0:2, 0:1, 0:2) в очередном матче чемпионата Континентальной хоккейной лиги.
18 лістапада 2017

Хакеісты мінскага “Юнацтва” разграмілі брытанскі “Шэфілд”

Хакеісты мінскага “Юнацтва” разграмілі брытанскі “Шэфілд” — 7:1 (3:0, 3:0, 1:1). Гэта быў стартавы матч 3-га (паўфінальнага) раўнда Кантынентальнага кубка, які праходзіць у Даніі.
17 лістапада 2017

Ці давядзецца Аксане Мяньковай вяртаць алімпійскі залаты медаль?

Чым займаецца беларуская кідальніца молата, якую год таму пазбавілі “золата” Алімпіяды-2008 за парушэнне антыдопінгавых правіл?