Кубкавая сустрэча стала адным з этапаў падрыхтоўкі БАТЭ да паядынку пятага тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць нямецкага “Баера”. Гэты матч пройдзе 24 лістапада ў Барысаве, паведамляе БелаПАН.

У 1/8 фіналу згуляныя сем з васьмі першых матчаў і тры з васьмі — у адказ. У наступную стадыю выйшлі “Мінск” (2:1 дома, 2:3 у гасцях супраць мазырскай “Славіі”), наваполацкі “Нафтан” (3:1 дома, 0:1 у гасцях супраць брэсцкага “Дынама”) і салігорскі “Шахцёр” (1:1 у гасцях, 3:1 дома супраць “Віцебска”).

Першыя гульні правялі пары “Гомель” — “Слуцк” (0:3), “Смаргонь” (Д2) — “Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна) (0:5) і “Белшына” (Бабруйск) — “Іслач” (Мінскі р-н) (Д2) (3:0). 21 лістапада сустрэнуцца мінскае “Дынама” і гродзенскі “Нёман”.