Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У чарговым туры хакейнага чэмпіянату краіны 19 лістапада лідары, "Юнацтва" і "Шахцёр", якія згулялі больш матчаў і завяршылі выступленне на першым этапе першай стадыі, былі свабодныя.
8:52 20 лістапада 2015
36
Памер шрыфта

Гэтым не мог скарыстацца найбліжэйшы пераследнік «Нёман», пасля пяці перамог запар ён саступіў дома «Хіміку-СКА» — 0:4.

Самай выніковай была сустрэча «Магілёў» — «Металург», у якой аўтсайдар прапусціў 11 шайб без адказу, паведамляе БелаПАН.

Астатнія вынікі: «Брэст» — «Дынама-Маладзечна» — 2:3, «Дынама U-20» — «Гомель» — 1:6, «Ліда» — «Віцебск» — 6:3.

У туры закінута 36 шайб (з пачатку чэмпіянату — 722), у тым ліку гаспадарамі — 9 (366), гасцямі — 27 (356). Сярэдняя выніковасць склала 7,2 гола за гульню (5,64). Гаспадары атрымалі 1 перамогу (69, з іх 3 у авертайме і 8 па булітах) і зведалі 4 паражэнні (59, з іх 2 у авертайме і 6 па булітах). Зафіксавана 30 варыянтаў выніковага ліку. Найбольш частыя — 3:2 (20 разоў), 2:1 (19), 4:2 (10), 3:1 (8), 4:3 і 1:0 (па 6).

Становішча каманд: «Юнацтва» — 55 ачкоў (22 гульні; розніца шайб 99-44), «Шахцёр» — 54 (22; 78-35), «Дынама-Маладзечна» — 46 (22; 72-54), «Нёман» — 45 (21; 67-36), «Гомель» — 45 (21; 79-34), «Металург» — 34 (21; 60-39), «Ліда» — 23 (21; 61-79), «Хімік-СКА» — 23 (21; 36-48), «Брэст» — 21 (22; 37-73), «Дынама U-20» — 13 (21; 48-84), «Віцебск» — 13 (21; 44-87), «Магілёў» — 12 (21; 41-109).

Заключны тур першага этапу першай стадыі пройдзе 21 лістапада. Пасля гэтага каманды падзеляцца на шасцёрку лепшых (1—6-е месцы) і пяцёрку горшых (7—11-е месцы) і згуляюць тры кругі. Па іх выніках вызначыцца пераможца рэгулярнага чэмпіянату і васьмёрка ўдзельнікаў плей-оф.

 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

На чэмпіянат свету – за свае грошы

Беларускія майстры гіравога спорту адпраўляюцца на чэмпіянат свету ў Італію, які пройдзе ў Мілане з 24 па 26 лістапада.
21 лістапада 2017

“Нас сустракалі, як Гагарына, які вярнуўся з космаса…”

Гэтымі днямі споўнілася 35 гадоў са знакавай для беларускага спорту даты – у лістападзе 1982-га, футбольнае мінскае “Дынама” стала чэмпіёнам СССР.
20 лістапада 2017

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.