Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Жорсткая грашова-крэдытная палітыка, якая рэалізуецца ў Беларусі, негатыўна адбіваецца на рэальным сектары эканомікі.
12:58 20 лістапада 2015
74
Памер шрыфта

Да такой высновы прыйшлі эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), пункт гледжання якіх прыводзіцца ў апошнім выпуску макраэканамічнага дайджэста банка, паведамляе БелаПАН.

Аналітыкі банка канстатуюць, што ў кастрычніку 2015 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі быў на 7,1% меншы ў параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года. У прыватнасці вытворчасць у здабыўных галінах знізілася ў параўнанні з кастрычнікам 2014 года на 7,1%, у апрацоўчых галінах — на 7,7%.

Зніжэнне аб’ёмных паказчыкаў у прамысловасці абумоўленае жорсткай грашова-крэдытнай палітыкай, якую з пачатку гэтага года праводзіць Нацыянальны банк Беларусі, мяркуюць эканамісты ЕАБР. «Жорсткая грашовая палітыка Нацбанка, адлюстраваннем якой з’яўляецца адноўленае зніжэнне грашовых агрэгатаў, садзейнічае стабілізацыі тэмпаў росту цэн, аднаўленню стабільнасці нацыянальнай валюты і некатораму росту міжнародных рэзерваў, але робіць негатыўны ўплыў на рэальную актыўнасць у эканоміцы», — гаворыцца ў дайджэсце.

Нагадаем, з пачатку 2015 года Нацыянальны банк прытрымліваецца рэжыму манетарнага таргетавання, скіраванага на абмежаванне грашовай прапановы з мэтай запавольвання інфляцыйных працэсаў.

У 2016 годзе рэгулятар мае намер працягваць выкарыстоўваць рэжым манетарнага таргетавання для кантролю над інфляцыяй. Згодна з планамі Нацбанка, шырокая грашовая маса ў наступным годзе можа вырасці на 16—20%, а інфляцыя — запаволіцца да 12%.

У сваю чаргу Міністэрства эканомікі Беларусі прагназуе, што ў наступным годзе на фоне выхаду эканомікі Расіі з рэцэсіі ўдасца палепшыць паказчыкі працы прамысловасці. Рост аб’ёму прамвытворчасці ў наступным годзе можа скласці 0,2%, а экспарт тавараў і паслуг — вырасці на 3,5%.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

До 15% на еду и технику. В Беларуси будут возвращать деньги за покупки

В Беларуси запустили программу лояльности KeyCard, которая позволит возвращать до 15% в виде money-back с каждой покупки в сети партнеров.

Вытянет ли сельское хозяйство план «три по тысяче»?

В правительстве прописали план развития аграрной отрасли до 2020 года, который с легкой руки вице-премьера Михаила Русого получил название «три по тысяче».

Рынок столичных квартир стремительно растет третий месяц к ряду

Рынок столичных квартир уже третий месяц подряд показывает устойчивый значительный рост и ставит новые рекорды по продажам.