Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Калектывы 14 краін возьмуць удзел у II Маладзёжным тэатральным форуме краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі, які адкрываецца ў Мінску 19 лістапада. 
14:51 19 лістапада 2015
29
Памер шрыфта
Гэта Беларусь, Азербайджан, Арменія, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Таджыкістан, Украіна, Узбекістан і Эстонія, паведамляе прэс-служба кампаніі «МТС» — афіцыйнага партнёра мерапрыемства. 

У межах форуму, які будзе доўжыцца па 26 лістапада, на сцэнах мінскіх тэатраў будзе паказана 13 конкурсных спектакляў. «Яркім акцэнтам форуму стане тэатральны саўнд, падчас якога прадстаўнікі маладзёжных тэатраў пакажуць сябе не толькі як прафесійныя акцёры, але і як таленавітыя вакалісты, — паведамляюць арганізатары. — Таксама ў гэтыя дні адкрыецца выстава работ маладых сцэнографаў і адбудуцца семінары перспектыўных рэжысёраў, драматургаў і крытыкаў. Падчас форуму ўсе яго ўдзельнікі змогуць убачыць спектаклі адзін аднаго і абмеркаваць іх«. 

Адкрые форум спектакль «Чэхаў. Камедыя. Чайка», які будзе паказаны 19 лістапада на сцэне Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра.

Арганізатарамі форуму выступілі Міжнародная канфедэрацыя тэатральных саюзаў, Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарвыканкам і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пры фінансавай падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін — удзельніц СНД.

Першы Маладзёжны тэатральны форум краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі прайшоў у Кішынёве ў 2012 годзе. Гран-пры тады атрымаў спектакль «Офіс» беларускі Кацярыны Аверкавай.

Фото: ont.by
 
 
Крынiца: БелаПАН
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Мінску прэзентавалі “Слоўнік асабовых уласных імён”

Як правільна запісаць дзіця пры хросце? На гэтае пытанне дае адказ “Слоўнік асабовых уласных імён”, прэзентацыя якога адбылася ў сталічнай бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча.  

Кароткі спіс прэміі імя Наталлі Арсенневай

Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшую кнігу паэзіі.  
22 лістапада 2017

Константин Воробей о белорусском кино: «Спустя 6 лет мы опять откатываемся назад»

Министерство культуры Беларуси разработало проект указа президента «О мерах по стимулированию развития кинематографии». Киносообществу проект не понравился. "Народная Воля" узнала, в чём дело.