Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі Hilton Worldwide, новая гасцініца на 120 нумароў размешчаная на вул. Талстога, 8, і знаходзіцца ва ўласнасці кампаніі "Амтэл-Прапертыс Дэвелапмент Бел" пад кіраўніцтвам Hilton Worldwide.
13:04 19 лістапада 2015
57
Памер шрыфта
Гатэль стаў першым аб’ектам брэнда Hampton by Hilton у сталіцы Беларусі.

Hampton by Hilton Minsk City Centre сярод іншага прапаноўвае гасцям бясплатны Wi-Fi, паслугі кругласутачнага бізнес-цэнтра з магчымасцю бясплатнай раздрукоўкі дакументаў, чатыры памяшканні для правядзення нарадаў агульнай плошчай большай за 150 кв. м і фітнес-цэнтр. У кошт пражывання ўваходзіць гарачае снеданне.

Гатэль Hampton by Hilton Minsk City Centre ўдзельнічае ў праграме Hilton HHonors, праграме лаяльнасці, якая дазваляе атрымліваць балы і мілі (Points & Miles) і выкарыстоўваць сабраныя балы для браніравання гатэляў без абмежаванняў па датах пражывання. У прэс-рэлізе паведамляецца, што пры браніраванні нумара наўпрост праз Hilton удзельнікі HHonors атрымліваюць нізкія цэны, магчымасць збіраць балы HHonors Points, доступ да лічбавай рэгістрацыі без дадатковых збораў.

Кампанія Hilton Worldwide заснаваная 96 гадоў таму. Дванаццаць брэндаў кампаніі ахопліваюць больш як 4.500 гатэляў, якія працуюць па дагаворы кіравання або франшызе, знаходзяцца ў арэндзе або ва ўласнасці, а таксама аб’ектаў «таймшэр» агульнай ёмістасцю больш за 745.000 нумароў у 97 краінах.

 
Фота:interfax.by
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Прибавка составит 17,7—21,3 рубля: на проездной не хватит

В декабре повысятся зарплаты у низкооплачиваемых бюджетников. Специальное постановление №863 "О повышении тарифных окладов (ставок) отдельным категориям работников" 20 ноября приняло правительство.

“Сын вярнуўся з арміі, нібы з турмы…”

Для таго каб палепшыць імідж айчыннага войска, у Беларусі збіраюцца стварыць яшчэ адзін “Камітэт салдацкіх маці”.

Комфортный ноябрь: в выходные будет тепло, но с осадками

В предстоящие выходные погодные условия на территориии нашей страны будут определять атмосферные фронты и более теплые воздушные массы, поступающие с юго-запада Европы.