Памочнік прэзідэнта Беларусі ў эканамічных пытаннях Кірыл Руды лічыць далейшае існаванне іп-эшнікаў бесперспектыўным, і абвінавачвае прадстаўнікоў дробнага бізнесу ў здзяйсненні злачынстваў супраць дзяржавы:
 
— Можна разгледзець вобраз сучаснага індывідуальнага прадпрымальніка ў Беларусі. Хутчэй за ўсё гэта мужчына, займаецца гандлем імпартнымі таварамі, хутчэй за ўсё афіцыйна не зарэгістраваны і падаткі не плаціць. А нават калі і плаціць і нават зарэгістраваны, дык у сярэднім штомесяц кожны ІП плаціць крыху больш за мільён падаткаў. Калі параўнаць колькі дзяржава дае толькі паводле 2 артыкулаў выдаткаў: адукацыя і ахова здароўя дык за гэты год гэта сума ў 600 разоў вышэйшая за тое, што дае ў бюджэт індывідуальны прадпрымальнік, перадае Беларускае Радыё Рацыя.

На сённяшні дзень у Беларусі дзейнічае прыкладна 250 тысячаў індывідуальных прадпрымальнікаў, амаль траціна з іх — жанчыны. Апошнія два гады назіраецца змяншэнне колькасці ІП у сярэднім на 10 адсоткаў.