Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Лукашэнка і Таміслаў Томіч правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў падпішуць сумесную заяву, паведамляе БелаПАН.
Плануецца, што Лукашэнка і Нікаліч наведаюць будаўнічую пляцоўку эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу “Мінск-Мір”, дзе возьмуць удзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы, якая сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва.
Чакаецца, што Нікаліч наведае ААТ “МТЗ”, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Нагадаем, Нікаліч наведваў Беларусь з афіцыйным візітам у сакавіку 2013 года. У сваю чаргу Лукашэнка чатыры разы наведваў Сербію: у 1998, 1999, 2009 і 2014 гадах.
Фота: belarus.by