Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Сярод пацярпелых у выніку тэрактаў у Парыжы, якія адбыліся ў ноч з 13 на 14 лістапада, ёсць грамадзянін Беларусі, паведаміла беларускае МЗС на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Твітэр".
15:03 14 лістапада 2015
154
Памер шрыфта
«Ёсць звесткі, што сярод пацярпелых у выніку тэракту ў Парыжы адзін грамадзянін Беларусі. Яму аказваецца меддапамога, пагрозы жыццю няма», — адзначаецца ў паведамленні, перадае БелаПАН.

«Праводзіцца праверка. Чакаем афіцыйных даных французскага боку», — удакладняе беларускае МЗС.

Знешнепалітычнае ведамства апублікавала тэлефон для экстраннай сувязі з пасольствам у Францыі: +33609784140. Тэлефанаваць могуць толькі грамадзяне, родныя якіх знаходзяцца ў Парыжы і не выходзяць на сувязь. Тэлефон гарачай лініі прэфектуры Парыжа для турыстаў +33(0)145558000.

МЗС «рэкамендуе грамадзянам нашай краіны, што знаходзяцца ў Францыі, выконваць указанні улад і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі». Пасольства ў Парыжы працягвае адсочваць сітуацыю.

Паводле апошніх даных, у выніку атак тэрарыстаў з «Ісламскай дзяржавы» ў ноч на 14 лістапада ў розных раёнах французскай сталіцы загінула больш за 150 і паранена больш як 200 чалавек. У краіне ўведзена надзвычайнае становішча, адноўлены пагранічны кантроль, аднак авія- і чыгуначныя зносіны не спынены.

Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду, французскаму народу, родным і блізкім загінулых і пацярпелых у сувязі з серыяй тэрактаў у Парыжы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Свіслач прыняла Дажынкі-2017

У Свіслачы адгудзела галоўнае свята працаўнікоў сяла Дажынкі.
18 лістапада 2017

Лукашенко: Автомобили чиновников будут заменяться на Geely — от правительства до председателя райисполкома

Импортные автомобили в государственных органах Беларуси будут постепенно заменяться на произведенный в стране автомобиль Geely.