Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

14 лістапада ня стала Анатоля Белага. Знаны беларускі грамадзка-культурны дзеяч, навуковец, калекцыянэр, стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў горадзе Старыя Дарогі пакінуў гэты сьвет пасьля цяжкай хваробы на 72 годзе жыцьця.
11:20 13 лістапада 2015
80
Памер шрыфта
Пра Анатоля Белага, чые 75-я ўгодкі прыпадаюць на 10 сьнежня, мы пагутарым з мастаком Алесем Цыркуновым, пісьменьнікам Яўгенам Гучком і краязнаўцам Ільлёй Копылам, перадае «Радыё Свабода».
 

13 лістапада а 17 гадзіне ў сядзібе Партыі БНФ адбудзецца прэзэнтацыя кнігі, прысьвечанай рупліўцу беларушчыны, стваральніку клюбу «Спадчына» і прыватнага музэю ў Старых Дарогах Анатоля Белага.

Кнігу «Жыцьцё ў імя Бацькаўшчыны» надрукаваў прыватны выдавец Віктар Хурсік.

«Кніга складаецца з трох частак. Першая — артыкулы, прысьвечаныя Анатолю Беламу і яго музэю ў Старых Дарогах, якія друкаваліся цягам апошніх 20 гадоў. Другая частка называецца „Музэй: і памяць, і помнік“ і ўтрымлівае водгукі наведнікаў музэю. Трэцяя частка — гэта ўспаміны пра Анатоля Белага, вершы, прысьвечаныя яму Рыгорам Барадуліным, Віктарам Шніпам, Яўгенам Гучком», — распавяла Свабодзе дачка Анатоля Белага Сьвятлана Белая.

Кніга пра Анатоля Белага трапіць у бібліятэкі Беларусі. Набыць асобнік можна будзе на прэзэнтацыі 13 лістапада і ў музэі ў Старых Дарогах.

Сьвятлана Белая апавяла Свабодзе, што музэй Анатоля Белага працягвае сваю працу ў Старых Дарогах:

«Каб наведаць музэй, трэба патэлефанаваць, і ў той жа дзень для наведнікаў будзе праведзеная экскурсія. Музэй пастаянна наведваюць — школьнікі, настаўнікі, студэнты, замежнікі».

Што да дзейнасьці клюбу «Спадчына», які шмат гадоў узначальваў Анатоль Белы, то яна працягваецца ў функцыянаваньні музэю ў Старых Дарогах, кажа Сьвятлана Белая:

«Працяг клюбу „Спадчына“ — гэта музэй. Усё, што зьвязана з клюбам, знаходзіцца ў музэі. А штомесячныя паседжаньні клюбу, сустрэчы і мерапрыемствы цяпер, пасьля адыходу Анатоля Белага, ужо не адбываюцца. У свой час іх наведвалі Мікола Ермаловіч, айцец Аляксандар Надсан, Георгі Штыхаў, Багдан Андрусышын. Цяпер сябры клюбу дапамагаюць распаўсюджваць інфармацыю пра музэй, запрашаюць людзей з усіх куткоў Беларусі, дый з усяго сьвету, наведаць яго».

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.
23 лістапада 2017

У Мінску прэзентавалі “Слоўнік асабовых уласных імён”

Як правільна запісаць дзіця пры хросце? На гэтае пытанне дае адказ “Слоўнік асабовых уласных імён”, прэзентацыя якога адбылася ў сталічнай бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча.  
22 лістапада 2017

Кароткі спіс прэміі імя Наталлі Арсенневай

Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшую кнігу паэзіі.