Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11 лістапада ў Маскве адбылася сустрэча сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў — удзельніц СНД.
8:30 12 лістапада 2015
30
Памер шрыфта

Як паведамляе СБ Расіі, падчас мерапрыемства прайшла сустрэча кіраўнікоў сакратарыятаў саветаў бяспекі Расіі і Беларусі Мікалая Патрушава і Станіслава Зася. «Бакі абмеркавалі асноўныя пагрозы бяспецы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, пытанні актуалізацыі ўзаемадзеяння апаратаў саветаў бяспекі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў інфармацыі Саўбеза РФ, паведамляе БелаПАН.

У канцы сустрэчы Патрушаў і Зась падпісалі план супрацоўніцтва апаратаў саветаў бяспекі дзвюх краін на 2016—2017 гады.

На шматбаковай сустрэчы былі, у прыватнасці, абмеркаваныя пытанні супрацоўніцтва кампетэнтных органаў па пытаннях супрацьдзеяння незаконнай міграцыі, а таксама па каардынацыі дзеянняў дзяржаў СНД у сферы забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі.

У парадак дня пасяджэння былі ўключаныя таксама тэмы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі на Блізкім Усходзе і ў Цэнтральнай Азіі. У сувязі з гэтым разгледжаны сумесныя крокі па супрацьдзеянні экспансіі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», у тым ліку па барацьбе з вярбоўкай у шэрагі «ІД» грамадзян дзяржаў — удзельніц СНД.

Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да агульнай думкі, што эфектыўнае супрацьстаянне тэрарызму, нелегальнай міграцыі, а таксама пагрозам інфармацыйнай бяспекі робіць як ніколі актуальным супрацоўніцтва па лініі саветаў бяспекі, спецслужбаў і праваахоўных органаў, абаронных і знешнепалітычных ведамстваў краін СНД.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Бюджет 2018: кому добавят, кого ужмут

Депутат А.Канопацкая опубликовала «заранее» доходы и расходы республиканского бюджета, запланированные на следующий 2018 год.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў
22 лістапада 2017

В Беларусь с визитом прибудет докладчик ПАСЕ Андреа Ригони

Докладчик Парламентской ассамблеи Совета Европы (ПАСЕ) по Беларуси Андреа Ригони прибудет сегодня в Беларусь.