У Маскве падпісаны план супрацоўніцтва паміж апаратамі саветаў бяспекі Расіі і Беларусі на 2016—2017 гады

5

Як паведамляе СБ Расіі, падчас мерапрыемства прайшла сустрэча кіраўнікоў сакратарыятаў саветаў бяспекі Расіі і Беларусі Мікалая Патрушава і Станіслава Зася. “Бакі абмеркавалі асноўныя пагрозы бяспецы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, пытанні актуалізацыі ўзаемадзеяння апаратаў саветаў бяспекі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь”, — гаворыцца ў інфармацыі Саўбеза РФ, паведамляе БелаПАН.

У канцы сустрэчы Патрушаў і Зась падпісалі план супрацоўніцтва апаратаў саветаў бяспекі дзвюх краін на 2016—2017 гады.

На шматбаковай сустрэчы былі, у прыватнасці, абмеркаваныя пытанні супрацоўніцтва кампетэнтных органаў па пытаннях супрацьдзеяння незаконнай міграцыі, а таксама па каардынацыі дзеянняў дзяржаў СНД у сферы забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі.

У парадак дня пасяджэння былі ўключаныя таксама тэмы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі на Блізкім Усходзе і ў Цэнтральнай Азіі. У сувязі з гэтым разгледжаны сумесныя крокі па супрацьдзеянні экспансіі тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”, у тым ліку па барацьбе з вярбоўкай у шэрагі “ІД” грамадзян дзяржаў — удзельніц СНД.

Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да агульнай думкі, што эфектыўнае супрацьстаянне тэрарызму, нелегальнай міграцыі, а таксама пагрозам інфармацыйнай бяспекі робіць як ніколі актуальным супрацоўніцтва па лініі саветаў бяспекі, спецслужбаў і праваахоўных органаў, абаронных і знешнепалітычных ведамстваў краін СНД.

Поделиться ссылкой: