Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Эканаміст Леанід Злотнікаў звяртае ўвагу, што абмежаванні па дэпазітах уводзяцца менавіта прэзідэнцкім дэкрэтам, хоць такія пытанні можна было вырашыць праз папраўкі ў Банкаўскі кодэкс.
16:27 12 лістапада 2015
731
Памер шрыфта

«Фактычна пачынаецца прыгон насельніцтва. Цалкам можа быць, што гэта першы крок да абмежаваньня хаджэньня валюты ў краіне. Бо сапраўды незразумела, навошта было прымаць дэкрэт і ўводзіць такія абмежаваньні. Бо ў рамках дамовы кліента і банка можна наагул што заўгодна напісаць», — кажа экспэрт, перадае «Радыё Свабода».

Злотнікаў ня раіць людзям несьці грошы ў банкі на такіх умовах.

«Я б сказаў адназначна, што ня варта рабіць уклады ва ўмовах, калі датэрмінова зьняць нельга. Бо сытуацыя эканамічная ў Беларусі застаецца няўстойлівай, прэзыдэнт рэформаў ня хоча, браць крэдыты і пазыкі ўсё складаней. Таму я ня бачу, за кошт чаго можа палепшыцца сытуацыя ў эканоміцы Беларусі. А калі сытуацыя будзе пагаршацца, цалкам могуць пачацца мерапрыемствы з боку ўраду па абмежаваньні хаджэньня валюты. Быў СССР, і ёсьць досьвед старэйшых пакаленьняў, калі і на аблігацыі дзяржаўнай пазыкі падпісвалі, а потым гэтыя аблігацыі ператварыліся проста ў фанцікі. І мы ідзем па гэтым шляху», — лічыць эканаміст.

Фота: Радыё Свабода

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра

Тры мары князя Сапегі

Калі на мяжы стагоддзяў у дзярэчынскім касцёле на Зэльвеншчыне ўсталёўвалася памятная дошка ўдзельніку паўстання 1830–1831 гадоў Яўстаху Каятану Сапегу (1797–1860), мы з сябрамі даведаліся, што ў далё
24 лістапада 2017

Потеряет ли Беларусь статус миротворца?

О последствиях последних скандалов, связанных с Украиной, философ и политолог Владимир Мацкевич.