Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Старшыня Беларускай федэрацыі футболу і кіраўнік МУС абмеркавалі паводзіны міліцыі на стадыёнах.
10:06 12 лістапада 2015
63
Памер шрыфта

Кіраўнік футбольнай федэрацыі Сяргей Румас адзначыў наспелую неабходнасць удасканальвання мераў, якія маюць прывабліваць на стадыёны заўзятараў. Выказаў просьбу пра больш карэктнае стаўленне да аматараў футболу з боку праваахоўнікаў, а таксама адзначыў гатовасць фармавання міжведамаснай групы па распрацоўцы законапраекту «Аб заўзятарах», перадае БЕЛСАТ.

У сваю чаргу міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч акрэсліў пазіцыю МУС: міліцыянтаў унутры «чашы» стадыёну падчас матчаў не павінна быць. Разам з прадстаўнікамі Беларускай федэрацыі футболу ён абмеркаваў неабходнасць выкарыстоўвання сцюардаў.

Разам з тым Ігар Шуневіч мяркуе, што публікацыі медыяў пра стасункі фанатаў і міліцыі не заўсёды аб’ектыўныя. Цяпер на даглядзе перад матчамі будуць прысутнічаць прадстаўнікі федэрацыі футболу, якія маюць упэўніцца ў непрадузятым стаўленні праваахоўнікаў.

Удзельнікі сустрэчы прызналі, што на стадыёнах не хапае нацыянальнай ідэі і афіцыйных дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

Адзін з апошніх выпадкаў, калі міліцыя сябе паводзіла неадназначна, адбыўся 12 кастрычніка на «Барысаў-арэне». Тады, падчас матчу Беларусь-Македонія, затрымалі траіх заўзятараў і пакаралі штрафамі ў памеры 1,8 млн рублёў. Заўзятары лічаць, што такім чынам іх пакаралі за шалікі з выявай «Пагоні».

З перадузятым стаўленнем падчас дагляду сутыкнуўся і галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч: у Салігорску міліцыянты не пазналі яго і абшукалі.

Фота: БЕЛСАТ

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Вадим Сашурин: «Только от здорового человека можно ждать побед»

Наиболее титулованный белорусский биатлонист, на счету которого более полутора десятков наград зимних и летних чемпионатов мира, поменял профессию. Ныне он специалист по общефизической подготовке.
22 лістапада 2017

На чэмпіянат свету – за свае грошы

Беларускія майстры гіравога спорту адпраўляюцца на чэмпіянат свету ў Італію, які пройдзе ў Мілане з 24 па 26 лістапада.
21 лістапада 2017

“Нас сустракалі, як Гагарына, які вярнуўся з космаса…”

Гэтымі днямі споўнілася 35 гадоў са знакавай для беларускага спорту даты – у лістападзе 1982-га, футбольнае мінскае “Дынама” стала чэмпіёнам СССР.