Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт, згодна з якім уводзіцца падаходны падатак на працэнты па некаторых укладах для фізічных асобаў.
10:13 12 лістапада 2015
1001
Памер шрыфта

Новы падатак будзе датычыць не ўсіх дэпазітаў, а толькі рублёвых тэрмінам менш за год і валютных – тэрмінам менш за два гады. Яго стаўка складзе 13%.

На думку былога старшыні Нацбанку Станіслава Багданкевіча, новы дэкрэт – сведчанне таго, што ў Беларусі туга з фінансамі і трэба папаўняць бюджэт.

«Урад шукае любыя шляхі для папаўнення бюджэту. З іншага боку, гэта спроба стабілізацыі на дэпазітным рынку, на грашовым рынку. Каб людзі панеслі грошы на дэпазіты на большыя тэрміны і не маглі адразу іх зняць. Гэта спроба адміністратыўна, з дапамогай падатковага пакарання, стабілізаваць рэсурсы для банкаў. У некаторых краінах нешта падобнае ёсць. Гэта ў тых краінах, дзе дрэнныя справы з інфляцыяй, няўстойлівай валютай і так далей. Там прымаюць любыя меры, у тым ліку падобныя і да тых, якія прымае прэзідэнт Беларусі», – пракаментаваў «Свабодзе» новы дэкрэт Станіслаў Багданкевіч.

Паводле Багданкевіча, гэты дэкрэт можа прывесці да таго, што ўклады на дэпазітах могуць скараціцца:

«Людзі пачнуць больш укладаць свае вольныя грошы ў іншыя актывы. З боку ўлады гэта спроба атрымаць дадатковую капейку ў бюджэт, улічваючы эканамічны і фінансавы крызіс. Гэта спроба замацаваць уклады ў банках, каб людзі не спяшаліся іх здымаць. І такім чынам стабілізаваць інфляцыю і валютны курс. Як спрацуюць гэтыя захады, паглядзім. Я не хацеў бы гэта асабліва каментаваць. Я разумею, чым гэта выклікана. Гэта выклікана крызісам у эканоміцы».

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

От Пантеона к «Круглому столу»? Или наоборот?

На прошлой неделе реанимировался экс-министр иностранных дел Петр Кравченко.
15 лістапада 2017

Алег Тычына: У апазіцыйных партый няма рэсурсу, каб узяць уладу…

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына аб’явіла дату чарговых выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Асноўны дзень галасавання – 18 лютага.
14 лістапада 2017

Цены на импорт снижаются, на продукцию отечественного производства – растут

Правительство добилось замечательных успехов в снижении темпов инфляции. Планировалось, например, что за текущий год индекс потребительских цен не превысит 109%, в январе-сентябре по сравнению с декаб