Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь 11 лістапада ў Мінску падпісала дагавор з кампаніяй VFS.Global, абранай афіцыйным аператарам польскіх візавых цэнтраў на тэрыторыі Беларусі.
13:19 11 лістапада 2015
91
Памер шрыфта
Дакумент падпісалі часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас і рэгіянальны кіруючы VFS.Global па Расіі і СНД Прабуда Сен, паведамляе БелаПАН.

Як зазначыў Міхал Хабрас, кампанія VFS.Global стала пераможцам тэндара на аказанне паслуг польскіх візавых цэнтраў у Беларусі. Тэндар доўжыўся некалькі месяцаў.

«Мы заключылі дагавор з кампаніяй, якая прадставіла найбольш добрыя ўмовы», — сказаў Хабрас.

Паводле яго слоў, восем польскіх візавых цэнтраў запрацуюць ужо ў першым квартале 2016 года. «Спадзяемся, што іх колькасць і прапускная здольнасць аблегчаць грамадзянам працэс звароту па візы. Гэты працэс цяпер адзін з самых хвалюючых беларускае грамадства», — заявіў дыпламат.

Ён удакладніў, што консульскія ўстановы Польшчы выдаюць у Беларусі каля 400 тысяч віз. «Хацелася б, каб гэтая колькасць не памяншалася, а павялічвалася», — дадаў Хабрас.

У сваю чаргу Прабуда Сен удакладніў, што візавыя цэнтры будуць адкрытыя ў Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Баранавічах, Лідзе і Пінску. Паводле яго слоў, сэрвісны збор візавых цэнтраў складзе ў эквіваленце 15 еўра. Ён будзе ўключаць у тым ліку збор за апрацоўку біяметрычных звестак.

Сен таксама паведаміў, што VFS.Global ужо склала спіс будынкаў у цэнтральнай частцы Мінска, у адным з якіх можа быць адкрыты польскі візавы цэнтр. Аднак дакладнае яго месцазнаходжанне пакуль не вызначанае. «Разам з польскім пасольствам мы вырашым гэтае пытанне ў хуткай будучыні», — сказаў ён.

У сталіцы Беларусі цяпер ужо працуюць літоўскі, іспанскі, дацкі, грэчаскі, харвацкі і венгерскі візавыя цэнтры.

10 лістапада ў Мінску афіцыйна адкрыўся ўніверсальны візавы цэнтр кампаніі Pony Express, які аказвае паслугі па афармленні віз у Латвію і Іспанію, а ў хуткім часе плануе пачаць аказанне паслуг па афармленні віз у Чэхію.

16, 18 і 20 лістапада ў Беларусі пачнуць працаваць візавыя цэнтры пасольства Італіі — адпаведна ў Мінску, Гомелі і Брэсце.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Бюджет 2018: кому добавят, кого ужмут

Депутат А.Канопацкая опубликовала «заранее» доходы и расходы республиканского бюджета, запланированные на следующий 2018 год.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў
22 лістапада 2017

В Беларусь с визитом прибудет докладчик ПАСЕ Андреа Ригони

Докладчик Парламентской ассамблеи Совета Европы (ПАСЕ) по Беларуси Андреа Ригони прибудет сегодня в Беларусь.