Як зазначыў Міхал Хабрас, кампанія VFS.Global стала пераможцам тэндара на аказанне паслуг польскіх візавых цэнтраў у Беларусі. Тэндар доўжыўся некалькі месяцаў.
“Мы заключылі дагавор з кампаніяй, якая прадставіла найбольш добрыя ўмовы”, — сказаў Хабрас.
Паводле яго слоў, восем польскіх візавых цэнтраў запрацуюць ужо ў першым квартале 2016 года. “Спадзяемся, што іх колькасць і прапускная здольнасць аблегчаць грамадзянам працэс звароту па візы. Гэты працэс цяпер адзін з самых хвалюючых беларускае грамадства”, — заявіў дыпламат.
Ён удакладніў, што консульскія ўстановы Польшчы выдаюць у Беларусі каля 400 тысяч віз. “Хацелася б, каб гэтая колькасць не памяншалася, а павялічвалася”, — дадаў Хабрас.
У сваю чаргу Прабуда Сен удакладніў, што візавыя цэнтры будуць адкрытыя ў Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Баранавічах, Лідзе і Пінску. Паводле яго слоў, сэрвісны збор візавых цэнтраў складзе ў эквіваленце 15 еўра. Ён будзе ўключаць у тым ліку збор за апрацоўку біяметрычных звестак.
Сен таксама паведаміў, што VFS.Global ужо склала спіс будынкаў у цэнтральнай частцы Мінска, у адным з якіх можа быць адкрыты польскі візавы цэнтр. Аднак дакладнае яго месцазнаходжанне пакуль не вызначанае. “Разам з польскім пасольствам мы вырашым гэтае пытанне ў хуткай будучыні”, — сказаў ён.
У сталіцы Беларусі цяпер ужо працуюць літоўскі, іспанскі, дацкі, грэчаскі, харвацкі і венгерскі візавыя цэнтры.
10 лістапада ў Мінску афіцыйна адкрыўся ўніверсальны візавы цэнтр кампаніі Pony Express, які аказвае паслугі па афармленні віз у Латвію і Іспанію, а ў хуткім часе плануе пачаць аказанне паслуг па афармленні віз у Чэхію.
16, 18 і 20 лістапада ў Беларусі пачнуць працаваць візавыя цэнтры пасольства Італіі — адпаведна ў Мінску, Гомелі і Брэсце.