Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Генеральны дырэктар футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі ў інтэрв’ю TUT.by патлумачыў, на якіх умовах яго пераемнікам можа стаць найлепшы бамбардзір каманды Віталь Радзівонаў.
11:46 11 лістапада 2015
108
Памер шрыфта
Паводле Капскага, футбаліст сам павінен гэтага захацець. Аднак пакуль Радзівонаў гатовы гуляць і будзе дапамагаць сваёй камандзе ў наступным сезоне, а, магчыма, і яшчэ не адзін год. Дырэктар БАТЭ ўпэўнены, што Радзівонаў завяршыць кар’еру гульца толькі тады, калі адчуе ўнутраную спустошанасць, перадае Еўрарадыё.

Што да яго здольнасцяў менеджэра, то Капскі адзначыў: “Ён разумны хлопец. Спярша, вядома ж, давялося б дапамагаць, недзе падштурхоўваць. Гэта ж на футбольным полі ён рашучы і напорысты. А ў жыцці многія рашэнні вельмі сур’ёзна абдумвае. Кіраўніку ж часам даводзіцца рэагаваць і верыць у тое, што манета можа стаць рубам. Але пакуль я хачу, каб Радзівонаў яшчэ пагуляў”.

Анатоль Капскі з’яўляецца генеральным дырэктарам БАТЭ з 2005 года. У мінулым сезоне ён загаварыў пра сваю магчымую адстаўку, аднак затым вырашыў застацца ў клубе.

Фота: by.tribuna.com

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.
18 лістапада 2017

Минское «Динамо» во Владивостоке разгромно проиграло «Адмиралу»

Хоккеисты минского "Динамо" потерпели поражение во Владивостоке от местного "Адмирала" со счетом 0:5 (0:2, 0:1, 0:2) в очередном матче чемпионата Континентальной хоккейной лиги.
18 лістапада 2017

Хакеісты мінскага “Юнацтва” разграмілі брытанскі “Шэфілд”

Хакеісты мінскага “Юнацтва” разграмілі брытанскі “Шэфілд” — 7:1 (3:0, 3:0, 1:1). Гэта быў стартавы матч 3-га (паўфінальнага) раўнда Кантынентальнага кубка, які праходзіць у Даніі.