Васіль Парфянкоў атрымаў украінскае грамадзянства

0

«Сябро» распавёў, што на яго ў Беларусі заведзеныя дзве справы: першая – дзейнасць па абароне нацыі ў Беларусі, другая – за найміцтва за яе межамі, а менавіта ўва Украіне, паведамляе БЕЛСАТ. СБУ накіравала запыт у беларускі КДБ, яго словы пацвердзіліся. І вось нядаўна наш сабрат атрымаў пашпарт грамадзяніна Украіны!» – напісаў у сваім «Facebook’у» кіраўнік добраахвотніцкага батальёну ОУН Мікола Каханоўскі.

«Васіль Парфянкоў “Сябро” – фігура даволі вядомая ў Беларусі, як змагар з рэжымам Лукашэнкі. Ва Украіне праявіў сябе, праявіў сябе як смелы і дысцыплінаваны воін Добробату ОУН. Добра ваяваў у Пясках. Правёў там два месяцы і быў паранены, цяпер на рэабілітацыі», – напісаў Каханоўскі.

«Мы ўспрымаем гэтую вайну як сваю. Таму што і ў нас, і ва Украіны агульны вораг – так званы расейскі імперыялізм», – распавёў у красавіку 2015 г. belsat.eu экс-палітзняволены.

 
 

Поделиться ссылкой: