Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

 Перавозчыкі Гомельшчыны абураныя ўмовамі працы, створанымі для іх камунальным прадпрыемствам „Гомельаблпасажыртранс”.
13:45 10 лістапада 2015
153
Памер шрыфта
Прадпрымальнікі Гомеля, Мазыра і Светлагорска зладзілі сход, на якім падрыхтавалі скаргу ў Генеральную пракуратуру. Дакумент пакуль што на дапрацоўцы, перадае Беларускае Радыё Рацыя.

 
Сярод прэтэнзіяў прадпрымальнікаў – рух транспарту, па фіксаваным графіку, а не па напаўняльнасці, некалькуляваная аплата, якая не залежыць ад колькасці адпрацаваных гадзінаў. А таксама ціск з боку „Гомельаблпасажыртранс”. Пра гэта распавёў прадстаўнік прафсаюзу „Садружнасць”
 
Юры Ляшэнка:
 
– Склалася шмат прэтэнзіяў да „Гомельаблпасажыртранс”, звязаных, напрыклад, з аплатай. То бок людзі працуюць, хто тыдзень, хто два тыдні, а абавязаны плаціць прадпрыемству аднолькава. І было шмат іншых абгрунтаваных прэтэнзіяў. Перавозчык Сяргей Яроменка распавёў, што ў яго абурэнне выклікаў уведзены для маршрутнага транспарту расклад руху.
 
Сяргей Яроменка:
 
– Паводле дамовы, у нас ёсць рух па раскладзе, а таксама рух з дакладным інтэрвалам. А нас прымушаюць працаваць па раскладзе. Але хтосьці не зможа перад пачаткам працы медыка прайсці, хтосьці механіка, у кагосьці тэхагляд скончыўся. То бок зранку можа адсутнічаць адразу тры машыны запар. Такім чынам пацерпіць пасажыр. Аднак улады, і, у прыватнасці, дырэктар „пасажыртрансу” кажуць, што пасажыр – гэта не нашая праблема.
 
Іншы прадпрымальнік кажа, што маршруткі – гэта не метро:
 
– У метро людзі не бегаюць па шпалах, таму там цягнік можа прыехаць дакладна па раскладзе. У нас жа гэта нерэальна. Мы павінныя ехаць ад кожнага прыпынку пасекундна, але гэта нерэальна. Бо можа перабегчы пешаход, могуць быць пробкі.
 
На папярэднім сходзе прысутнічала каля 20 чалавек. Гэта прадпрымальнікі, якім перавозчыкі Гомеля, Мазыра і Светлагорску дэлегавалі прадстаўляць іх інтарэсы. Былі перавозчыкаў пасажыраў, якія маюць і гарадскія, і прыгарадныя маршруты. „Прайшоў папярэдні сход, каб азнаёміць перавозчыкаў з праектам скаргі. Пасля падпісання прадпрымальнікамі гэтага дакумента будзе вырашацца пытанне, ці адпраўляць скаргу ў Генеральную пракуратуру”, – распавёў Юры Ляшэнка.
 
„Многія перавозчыкі чамусьці спалоханыя. Баяцца, што пасля адпраўкі скаргі пачнуцца рэпрэсіі. Людзі напалоханыя і баяцца”. – Кажа Юры Ляшэнка. Аднак дадае, што неаторыя перавозчыкі настроеныя рашуча. Прадстаўнік прафсаюзу „Садружнасць” узгадвае, як, аб’яднаўшыся, у 2004 годзе яны змаглі адстаяць свае правы.
 
Юры Ляшэнка:
 
– У горадзе Светлагорску быў праведзены сход, на якім мяне дэлегавалі прыехаць сюды ў Гомель. Людзі скіраваныя рашуча. У нашым горадзе перавозчыкі ішлі і раней да канца. Напрыклад, у 2004 годзе, калі ўлады хацелі ўвесці даразмытнёўкі аўто (гэта нават скончылася ў Гомелі самазабойствам аднаго з уладальнікаў маршрутнага аўтамабіля), мы сабраліся і аб’ядналіся. І гэтая даразмытнёўка была знятая. Таму людзі скіраваныя рашуча, таму што губляць многім няма чаго. Зладзіць уласны сход перавозчыкаў вымусілі штрафныя санкцыі, якія пачалі прымяняцца за адхіленне ад раскладу руху.
 
Фота: 80aefaeuhgowaxp9a.xn--p1ai

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Прибавка составит 17,7—21,3 рубля: на проездной не хватит

В декабре повысятся зарплаты у низкооплачиваемых бюджетников. Специальное постановление №863 "О повышении тарифных окладов (ставок) отдельным категориям работников" 20 ноября приняло правительство.

“Сын вярнуўся з арміі, нібы з турмы…”

Для таго каб палепшыць імідж айчыннага войска, у Беларусі збіраюцца стварыць яшчэ адзін “Камітэт салдацкіх маці”.
24 лістапада 2017

Комфортный ноябрь: в выходные будет тепло, но с осадками

В предстоящие выходные погодные условия на территориии нашей страны будут определять атмосферные фронты и более теплые воздушные массы, поступающие с юго-запада Европы.