Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Беларусі пачала працу місія МВФ пад кіраўніцтвам Пітэра Долмана. Эксперты Фонду прабудуць у Беларусі больш за тыдзень — з 9 па 19 лістапада.
10:01 10 лістапада 2015
505
Памер шрыфта

Асноўную задачу, якую ставяць сабе прадстаўнікі Фонду – ацэнка гатоўнасці беларускіх уладаў рэфармаваць эканоміку.

Пра “правядзенне рэформаў у эканоміцы”,  прадстаўнікі МВФ заяўлялі і падчас мінулых візітаў у Беларусь. У прыватнасці, МВФ рэкамендаваў беларускаму ўраду скараціць фінансаванне дзяржпраграм, аптымізаваць сектар дзяржпрадпрыемстваў, павысіць тарыфы на камунальныя паслугі ды транспарт.

У выпадку выканання рэформаў МВФ можа даць крэдыт на 3 мільярды долараў.

Еўрарадыё запыталася ў беларускага эканаміста Леаніда Заікі, ці можам мы пацягнуць эканамічныя рэформы і ці дадуць Беларусі 3-мільярдны крэдыт. І атрымала даволі нечаканыя адказы:

“А навошта нам яшчэ адзін крэдыт ад МВФ? Мы і так вінныя больш за 40 мільярдаў! За тую пазыку, якую мы аддаем на выплату знешніх займаў, мы кожнаму з выпускнікоў школ можам падарыць кватэру! МВФ – камерцыйная арганізацыя, і яна дасць нам крэдыт, пакуль будзе бачыць, што з нас, як з таго бычка, нешта можна ўзяць. Але навошта нам яшчэ пазыкі, каб быць віннымі не 40, а 43 мільярды?”

На думку эканаміста, тыя рэформы, якія прапаноўвае МВФ, ніякага эфекту не дадуць, бо ў МВФ няма ўяўлення аб тым, што адбываецца ў Беларусі.

Фота: belgazeta.by

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларуси грозит исключение из Болонского процесса?

В 2015 году Беларусь вступила в Болонский процесс – Европейское пространство высшего образования (ЕПВО). Но пока нас приняли туда «авансом», на условии выполнения некоторых обязательств -- имплементац
20 лістапада 2017

Почему Лукашенко молчит про саммит в Брюсселе?

За неделю до саммита "Восточного партнерства" так и не выяснилось, кто представит Беларусь в Брюсселе. Почему Минск интригует и тянет паузу - в комментарии Натальи Макушиной.
17 лістапада 2017

От Пантеона к «Круглому столу»? Или наоборот?

На прошлой неделе реанимировался экс-министр иностранных дел Петр Кравченко.