Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Мінску 34-гадовага мужчыну зарэзалі праз тры дні пасля вяселля. Здарэнне адбылося ў Заводскім раёне.
14:02 7 лістапада 2015
727
Памер шрыфта
Мужчына позна ўвечары вяртаўся з працы дахаты. На прыпынку грамадскага транспарту невядомы прапанаваў яму выпіць за знаёмства. Той пагадзіўся. Пасля распіцця спіртных напояў, зламыснік завёў мужчыну ў бязлюднае месца і пачаў збіваць рукамі, нагамі, камянямі, нанёс яму чатыры ўдары нажом у шыю. Пацярпелы памёр на месцы. Яго забойца забраў заручальны пярсцёнак і абмяняў каля бліжэйшай крамы на дзве бутэлькі піва, 150 тысяч рублёў і 10 долараў, перадае Еўрарадыё.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, праваахоўнікі высветлілі, што злачынства здзейсніў 29-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна, яго затрымалі. Той прызнаўся ў здзейсненым, патлумачыў, што яшчэ падчас паездкі з загінулым у аўтобусе заўважыў пярсцёнак і вырашыў ім завалодаць. Распачатая крымінальная справа па артыкулах «забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з разбоем» і «разбой». Справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Здымак з архіву. Фота: Fotolia

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
17 лістапада 2017

В Слуцке мужчина и женщина одновременно упали с 6-го этажа

Вечером 16 ноября мужчина и женщина были найдены с признаками падения у многоэтажки.
16 лістапада 2017

«Конфискуют в том числе 20 бутылок виски, 10 — коньяка, 3 — водки и винтовку». Бывшего замминистра по ЧС приговорили к 8 годам

Бывшего заместителя министра по ЧС Дмитрия Бегуна признали виновным в получении взяток.