Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Упраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама паведаміла падрабязнасці ДТЗ у Ваўкавыскім раёне, у выніку якога загінула маладая жанчына і яе сын.
12:58 6 лістапада 2015
124
Памер шрыфта
Паводле звестак абласной Дзяржаўтаінспекцыі, 5 лістапада прыкладна ў 18.20 на 86-м кіламетры аўтадарогі Гродна — Ружаны — Івацэвічы вадзіцель аўтамабіля «Мерседэс Спрынтэр» па незразумелай прычыне апынуўся на сустрэчнай паласе руху, дзе сутыкнуўся з «Фальксвагенам». Легкавым аўтамабілем кіравала 24-гадовая жанчына, на пярэднім сядзенні ў дзіцячым аўтакрэсле яна перавозіла малалетняга сына. Ад атрыманых траўм яна памерла на месцы здарэння. Хлопчыка ж, якому ў студзені споўнілася б тры гады, урачы спрабавалі выратаваць, аднак праз некаторы час у машыне хуткай дапамогі медыкі канстатавалі яго смерць, паведамляе БелаПАН.

У аўтамабілі віноўніка аварыі знаходзілася і яго жонка. Іх абодвух адвезлі ў бальніцу. Мужчына ў выніку ДТЗ атрымаў адкрытыя пераломы касцей абедзвюх ног, жанчына — пераломы касцей таза.

Што насамрэч стала прычынай гэтай аварыі, неабходна яшчэ высветліць, аднак, як адзначаюць у ДАІ, нельга не звярнуць увагу на той факт, што вадзіцель «Мерседэса» прыцягваўся да адказнасці за парушэнне ПДР 31 раз. Палову з іх — за невыкананне хуткаснага рэжыму. У 2012 годзе ён быў пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання і неаднаразова затрымліваўся за ваджэнне без правоў.

Паводле звестак упраўлення ДАІ МУС Беларусі, з пачатку года на дарогах краіны загінулі сем малалетніх пасажыраў і чатыры пешаходы, 313 непаўналетніх атрымалі траўмы. З 16 дзяцей-пешаходаў, якія сталі ў кастрычніку ўдзельнікамі ДТЗ, 13 атрымалі траўмы на пешаходных пераходах.

 
Фото с сайта newsbel.by
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сергея Бобко уволили

Теперь бывший чиновник ждет суда.

В Барановичах неизвестные в масках ночью напали на дом женщины-предпринимательницы

Нападение произошло 24 ноября, около 4 утра, в одном из домов частного сектора в районе аэропорта.
23 лістапада 2017

Массовая драка в Борисове: милиция задержала 11 человек

В четверг, 23 ноября, в центре Борисова произошла массовая драка – СМИ сообщают, что милиция задержала 11 человек.